Анна Клейва нарадзілася ў 1985 і лічыцца адным з найважнейшых галасоў свайго пакалення.
Яна дэбютавала як паэтка ў 2011 са зборнікам «Дзесяць падобных версій». На сёння ў яе выйшлі чатыры зборнікі паэзіі, якія атрымалі высокую ацэнку крытыкаў, і наватарскі празаічны твор «Echo Mountain. Гісторыі з Лос-Анджэлеса» (2018).
Разам з Вільдэ Тув яна з’яўляецца аўтаркай музычна-паэтычнага твору «Сонечны жаўток», што выйшаў у 2024 годзе.
Зборнік «Triks» («Хітрыкі») пабачыў свет у 2025. Гэта сатырычны твор, у ім паэтка дэканструюе мову капіталізму, спачатку даводзіць яе да абсурду, да моманту поўнага раструшвання, каб зрабіць кавалкі новым выказваннем. Вершы ў зборніку перацякаюць з сур’ёзнага на бязглуздае, з пракламацый на разважанні, з фактаў на выдумку. У іх таксама дэканструююцца нашыя ўяўленні пра сучасны свет, пра нармальнае ў гэтым свеце і пазіцыю, якую мы, людзі, займаем як від – ці думаем, што займаем.
Публікацыі Анны Клейва ў часопісе “TAŬBIN”: