Нарадзіўся 12 верасня 1907 у Белфасце, вырас у Карыкфергусе.
Маці пакутавала на клінічную дэпрэсію і памерла, калі Фрэдэрык Луі быў яшчэ дзіцём. Бацька паэта быў біскупам Царквы Ірландыі.
Вучыўся ў Оксфардзе. Па заканчэнні навучання выкладаў класічную філалогію ў Бірмінгемскім універсітэце.
Сябраваў з Уістанам Х’ю Одэнам. Вынікам іх супольных падарожжаў стала кніга вершаў і апавяданняў “Лісты з Ісландыі”, якую яны напісалі разам.
Сам Луі Макніс з’яўляецца аўтарам больш дваццаці паэтычных кніг і каля дзясятка п’ес. Пісаў і прозу, выдаў некалькі крытычных кніг, у т. л. пра паэзію Ейтса.
Быў двойчы жанаты. Меў сына ад першага і дачку ад другога шлюбу.
Працаваў прадусарам радыёперадач на BBC.
У 1958 годзе быў уганараваны Ордэнам Брытанскай імперыі.
У жніўні 1963 Макніс збіраў гукавыя матэрыялы для сваёй радыёпастаноўкі ў дождж, захварэў на запаленне лёгкіх і праз некалькі дзён памёр ва ўзросце 55 гадоў.
Лічыцца адным з самых уплывовых паэтаў ХХ стагоддзя. Быў папулярным ужо пры жыцці, дзякуючы свайму лёгкаму, але чулліваму стылю.
Луі Макніс у часопісе “TAǓBIN”: