Юльва Грыпфельт (нар. у 1985 годзе) жыве ў Мальмё. Яна дэбютавала ў паэзіі ў 2023 годзе са зборнікам «Боскі стан» (Det gudomliga tillståndet), у якім даследуе ўзаемаадносіны паміж бацькамі і дзецьмі, уладай і бяссіллем, мовай і маўчаннем. Яе другі зборнік «Чалавек плача» (Man gråter), які мае выйсці вясной 2026 года, апісваецца як лесбійская гісторыя кахання, надзвычай сур’ёзная моўная гульня і трагікамічная даніна разбітаму сэрцу.
Грыпфельт апублікавала шматлікія эсэ, у тым ліку тэкст пра беларуска-яўрэйскія сувязі, разгледжаныя праз ідышскую інтэрпрэтацыю 2020 года пратэстнай песні Лявона Вольскага «Я нарадзіўся тут». У цяперашні час яна перакладае кнігу пра жыццё і творчасць паэткі беларускага паходжання, якая пісала на ідышы – Ганны Марголін (выхад запланаваны на зіму 2026 года), а раней перакладала на шведскую мову праз англійскую вершы румынскага паэта Тамаша Міхока.
На працягу некалькіх гадоў яна выкладае творчую пісьменніцкую практыку, галоўным чынам у Школе пісьменніцкага майстэрства Лундскага ўніверсітэта.
Публікацыі Юльвы Грыпфельт ў часопісе “TAŬBIN”: