Паэтка, рэдактарка паэзіі, публіцыстка.
Нарадзілася ў 1992 годзе ў Мазыры. Скончыла філфак ГДУ імя Францыска Скарыны, магістратуру БДУ. Фіналістка конкурсу “Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава (2014), выпускніца Школы маладога пісьменніка пры “Саюзе беларускіх пісьменнікаў” (2015), Школы маладога літаратара “W/Rights” (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2020). Брала ўдзел у шматлікіх літаратурных імпрэзах і фестывалях.
У сваіх паэтычных і публіцыстычных тэкстах закранае пытанні гвалту — ад прыватнай гісторыі адной сям’і да маштабаў цэлай краіны.
Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” у намінацыі “Дэбют” (2016). Аўтарка паэтычных зборнікаў “Homo” (2019) і “Самае трывожнае лета” (2023). Мае зборнік перакладаў сваіх вершаў на расейскую мову (“Псалмы и сонники”, 2021).
Таксама ейныя вершы перакладаліся на ўкраінскую, англійскую, нямецкую, літоўскую, італьянскую, чэшскую, польскую, шведскую і дацкую мовы.
Публікацыі Крысціны Бандурынай у часопісе “TAŬBIN”: