Паэтка, выкладчыца, рэдактарка.
Нарадзілася ў 1997 г. у Ваўкавыску. Скончыла Ліцэй БДУ і філалагічны факультэт БДУ, вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме, вучылася ў Школе маладога літаратара.
Рэдактарка праекта wir.by. Друкавалася ў часопісах “Маладосць” і “Дзеяслоў”, зборніках паэзіі “Scriptorium” і “Анталогія паэтак. Выбранае Вальжынай Морт”. Вершы перакладаліся на латышскую, нямецкую і ўкраінскую мовы.
Лаўрэатка прэміі “Залаты апостраф” (2018) і конкурсу дэбютных рукапісаў “Неба з сабой” (2020). Удзельніца паэтычных фестываляў у Мінску і Берліне. Аўтарка кнігі “Мёд і дым”.
Публікацыі Марыі Бадзей ў часопісе “TAŬBIN”:
Адсюль зноў пачынаецца сусвет
Выбраныя вершы ўдзельнікаў “Фэста аднаго верша” 2023-2025 гадоў
Крыху бліжэй да дыму, трошкі далей ад мёду
Водгук на зборнік Марыі Бадзей “Мёд і дым”
Зрываць плады з дрэў
Паэзія Марыі Бадзей