Нарадзілася і жыве ў Варшаве. Вучылася графіцы ў варшаўскай Акадэміі мастацтваў.
Аўтарка паэтычных зборнікаў “Biuro podróży” (2006), “Białe krzesła” (2012), “Czas i przesłona” (2014), “Ścieżki dźwiękowe” (2018), “Miasto z indu” (2022).
Перакладае з ангельскай паэзію Уільяма Карласа Уільямса, Уільяма Батлера Ейтса, Томаса Гардзі, Чарлза Сіміка, а таксама лісты Элізабэт Бішап і Робэрта Лоўэла. Пераклала памфлеты Джонатана Свіфта, а таксама кнігі вершаў нобелеўскай лаўрэаткі Луізы Глюк “Ararat” (2021), “Zimowe przepisy naszej wspólnoty” (2022) і “Dziki irys” (2024).
У 2013 годзе атрымала Прэмію Фонда імя Касьцельскіх і Прэмію імя Віславы Шымборскай. Лаўрэатка Літаратурнай Узнагароды г. Варшавы (2019). Удзельніца шматлікіх літаратурных фестываляў па ўсім свеце.
Паэзія Крыстыны Дамброўскай перакладзеная на шматлікія мовы. У падборку “Дарога пчол”, што апублікаваная ў нашым часопісе, увайшлі вершы з двух апошніх паэтычных зборнікаў “Гукавыя дарожкі” і “Горад з індыю”. Публікуюцца з ласкавай згоды аўтаркі.
Публікацыі Крыстыны Дамброўскай у часопісе “TAŬBIN”: