TAŬBIN

Максым Крыўцоў

Біяграфія ўкраінскага паэта, Героя Украіны

Максым “Далі” Крыўцоў

(1990–2024)

Паэт, фатограф, кулямётчык, Герой Украіны.

Нарадзіўся 22 студзеня 1990 года ў горадзе Рыўнэ.

У 2014 годзе скончыў Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт тэхналогій і дызайну, дзе вывучаў праектаванне абутку і скураных вырабаў.

Удзельнік Рэвалюцыі Годнасці. З 2014 года — добраахвотнік на фронце. Пасля дэмабілізацыі ў 2019 годзе працаваў у ветэранскіх арганізацыях, навучаў дзяцей фатаграфіі ў летніку “Стракатыя яноты”. З пачаткам поўнамаштабнага расейскага ўварвання ў 2022 годзе зноў уступіў у шэрагі Узброеных сіл Украіны.

Пісаў вершы з падлеткавага ўзросту. Выдаваўся ў калектыўных зборніках “Книга Love 2.0. Любов і війна”, “Там, де вдома: 112 віршів про любов та війну”, “Колискова 21-го століття Vol. 1: що тебе заколисує?”. 

У снежні 2023 года выдаў уласны зборнік вершаў “Вірші з бійниці”, які быў прызнаны адной з найлепшых украінскіх кніг 2023 года паводле ўкраінскага ПЭНа. 

Вершы Крыўцова перакладаліся на літоўскую, новагрэчаскую, польскую, балгарскую, партугальскую, французскую, англійскую мовы. 

Яго вершы паклалі на музыку гурты Yurcash, Adm:t, сьпявачка Vivienne Mort.

Загінуў на фронце 7 студзеня 2024 года. 

22 жніўня 2025 года Максыму Крыўцову прысвоена званне Героя Украіны з уручэннем ордэна “Залатая Зорка” (пасмяротна).

Публікацыі Максыма Крыўцова ў часопісе “TAŬBIN”:

“Чорнае мора сланечнікаў” 

Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading