Паэт, музыкант, шоумэн.
Мікіта Найдзёнаў нарадзіўся ў Пінску ў 1990 годзе. Вершы пачаў пісаць у раннім узросце. У 2006 годзе перамог у конкурсе паэтаў на “Днях беларускай і шведскай паэзіі ў Пінску”.
Скончыў факультэт журналістыкі БДУ і працаваў на радыё. У 2015 годзе атрымаў прэмію “Залаты апостраф” за найлепшую дэбютную публікацыю ў часопісе Дзеяслоў. У 2015-м выдаў дэбютны зборнік паэзіі “Развітанцы”.
Сонграйтар і перакладчык сусветных хітоў на беларускую мову. У 2020 песня Da Vidna гурта VAL з лірыкай Найдзёнава перамагла на Нацыянальным адборы на Еўрабачанне. Аўтар праекта The Beatles па-беларуску “З дапамогай лепшых сяброў”.
Публікацыі Мікіты Найдзёнава ў часопісе “Таўбін”: