TAŬBIN

Петэр Паўль Віплінгер

Аўстрыйскі пісьменнік і фотамастак

Фота
Аннэмары Сюзан Новак

Пісьменнік і фотамастак. Нарадзіўся ў 1939 годзе ў Гаслаху (Верхняя Аўстрыя). З 1960 года жыве ў Вене, дзе вывучаў тэатразнаўства, германістыку і філасофію.

Аўтар 62 кніг паэзіі і прозы, а таксама паэтычных фотаальбомаў. Сярод яго апошніх эксперыментальных работ — арт-кнігі “Schachteltexte I—III” (“Тэксты на скрынях”) і “Wortschutt” (“Друз словаў”), у якіх рукапісныя тэксты на разгорнутых кардонных скрынях спалучаюцца з фотаздымкамі, а таксама “Wörterwelten” (“Сусветы слоў”), створаныя на пенапластавых лістах. Віплінгер піша эсэ і артыкулы на культурныя тэмы. Вызначальная рыса яго творчасці — сацыяльная крытыка. Яго тэксты перакладзены больш чым на 20 моў.

Як фатограф Віплінгер стварыў тэматычныя серыі пра сельскую і гарадскую архітэктуру, габрэйскія могілкі ў Аўстрыі, венскія магільныя помнікі, гарады, ландшафты і калег-пісьменнікаў. Яго эксперыментальныя фотасерыі — “Plastic, Remains, Metamorphosis: Pictures of Transience” і “Reflections”. Работы Віплінгера знаходзяцца ў дзяржаўных і прыватных калекцыях.

Петэр Паўль Віплінгер правёў каля 100 выстаў і больш за 350 чытанняў у Аўстрыі, ва ўсёй Еўропе, у Ізраілі і Турцыі. За сваю працу ў галіне літаратуры і фатаграфіі, а таксама за міжкультурную дзейнасць ён атрымаў шматлікія стыпендыі, прэміі і ўзнагароды, у тым ліку Аўстрыйскі ганаровы знак “За навуку і мастацтва” I класа (2003) і прэмію імя Франца Тэадора Чакора Аўстрыйскага ПЭН-клуба (2014). Сябра некалькіх літаратурных і праваабарончых арганізацый, з 2013 года — ганаровы сябра Аўстрыйскага ПЭН-клуба.

Публікацыі Петэра Паўля Віплінгера ў часопісе “TAŬBIN”:

“Востраў мацы” (пер. з нямецкай Ігара Крэбса)

Scroll to Top