Войцех Бановіч

Польскі паэт, публіцыст, журналіст, рэдактар.

Нарадзіўся 10 студзеня 1967 года ў Асвецыме. Скончыў паланістыку ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве. Аўтар кніг вершаў "Выбар большасці" (1995), "Аптовы склад ранаў" (2000), "Народныя вершы" (2001), "Адкрытае мора" (2006), "Польскія знакі" (2010), "Рэхі" (2013), "Другая рука" (2017), "Вялікія рэчы" (2022), "Выбраныя вершы" (2022).

Як журналіст супрацоўнічае з кракаўскім выданнем "Tygodnik powszechny". Працуе ў выдавецтве "Знак". Аўтар біяграфіі кс. Юзафа Цішнэра і некалькіх прац пра яго. Аўтар дзвюх дзіцячых кніжак. Чатыры разы намінаваўся на прэмію "Ніке". У 2007 годзе атрымаў літаратурную ўзнагароду "Гдыня". Фіналіст прэміі імя Віславы Шымборскай за кнігу "Другая рука" (2017). Прыязджаў у Мінск на фестываль "Вершы на асфальце" памяці Міхася Стральцова.

Жыве ў Кракаве.

Публікацыі Войцеха Бановіча ў часопісе "TAUBIN":