Зміцер Дзядзенка

Беларускі паэт, пісьменнік, бард.

Нарадзіўся ў 1972 годзе ў Воршы Віцебскай вобласці.
У 1994 годзе закончыў філалагічны факультэт БДУ.

Творы друкаваліся ў "Маладосці", "Полымі", "Першацвеце", "Паміж", "Дзеяслове" ды іншых выданнях. Аўтар гісторыка-генеалагічнага даведніка "Аршанская шляхта" (1996), зборніка гутарак "Беларусь: ні Эўропа, ні Расея" (2006), суаўтар кнігі "Наша страва" (2008). Аўтар кніг мастацкай прозы "Гісторыі ў прыцемках" (2015), "Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя" (2017, электроннае выданне), "Ордэн прамяністых" (2020, электроннае выданне).

Лаўрэат прэміі "Празрысты ЭОЛ" у намінацыі "Драматургія" (2019).

Публікацыі Змітра Дзядзенкі ў часопісе "Taubin":