Роберт Лі Фрост

Амерыканскі паэт, чатыры разы лаўрэат Пулітцэраўскай прэміі (1924, 1931, 1937, 1943).

Нарадзіўся 26 сакавіка 1874 года ў Сан-Францыска.

Бацька паэта памёр ад сухотаў, калі Фросту было 11 гадоў. Паэт атрымаў адукацыю ў Дартмуцкім каледжы. У 1895 годзе ажаніўся з аднакласніцай Элінор Уайт. У 1894 годзе надрукаваў першую падборку вершаў. Некаторы час працаваў школьным настаўнікам і фермерам. У 1897-1899 гадах наведваў Гарвардскі ўніверсітэт. З шасцярых дзяцей Роберта і Элінор двое памерлі ў маленстве. Шматлікія страты, з якімі яму давялося сутыкнуцца ў маладосці, абумовілі стаічны песімізм яго светаадчування.

Першае дзесяцігоддзе XX стагоддзя сям'я Фроста была ў складаным матэрыяльным становішчы і правяла гэты час на ферме ў Нью-Хэмпшыры. У ЗША вершы Фроста не знаходзілі выдаўца, таму на парозе саракагоддзя Фрост прыняў няпростае рашэнне: прадаць ферму і пачаць літаратурную кар'еру нанова ў Лондане, куды ён паехаў у жніўні 1912-га. Там пры падтрымцы Эзры Паўнда ў яго атрымалася апублікаваць (у 1913-м) свой першы верш "A Boy's Will".

Галоўным матывам вершаў Фроста на працягу ўсяго яго творчага шляху заставаліся сельскія рэаліі Вялікабрытаніі. Паэт малюе жыхароў сельскай мясцовасці за паўсядзённымі заняткамі, якія ў яго трактоўцы набываюць глыбокі філасофскі сэнс.

Пасля пачатку Першай сусветнай вайны Фрост вярнуўся ў Нью-Хэмпшыр, дзе набыў новую ферму, якая, зрэшты, не прыносіла яму прыбытку. Яго слава на радзіме паступова расла, і ў 1924 годзе ён атрымаў Пулітцэраўскую прэмію за сваю чацвёртую кнігу "New Hampshire" ("Нью-Хэмпшыр").

На працягу жыцця Роберт Фрост выкладаў літаратуру ў розных каледжах і ўніверсітэтах ЗША ў якасці запрошанага лектара.

Фрост быў адзначаны многімі узнагародамі, 31 раз намінаваўся на Нобелеўскую прэмію, а ў 1961 годзе паэт атрымаў запрашэнне прачытаць свой верш "Дар назаўжды" ("The Gift Outright", 1942) на цырымоніі інаўгурацыі прэзідэнта Джона Кенэдзі.

Роберт Фрост памёр 29 студзеня 1963 года ў Бостане.



Публікацыі Роберта Фроста ў часопісе "Taubin":