Кася Іофэ

Кацярына Навінскі, былая Глухоўская і Кавалёнак-Глухоўская - паэтка, квір-псіхатэрапеўтка, арганізатарка мерапрыемтваў у сферы культуры.

Нарадзілася і вырасла ў Менску. Калі Касі было 16 гадоў, у самвыдаце Ліцэя БДУ з'явілася яе першая кніга вершаў "Белы леў", у 18 гадоў быў надрукаваны ў выдавецтве "Галіяфы" зборнік "Калі дрэвы растуць з галавы".

Друкавалася ў перыядычных літаратурных выданнях Беларусі і Польшчы, з'яўлялася ў кнігах "Птушкі лёгкіх паводзінаў", "Вось яны, а вось мы", "Анталогіі паэтак" ды інш.

У 2020 г. вымушаная была пакінуць Беларусь, з таго часу жыве, працуе і піша ў польскім горадзе Кракаў, дзе заснавала беларускае таварыства "Крок".

Публікацыі Касі Іофэ у часопісе "TAUBIN":