Аксана Данільчык


Беларуская паэтка, перакладчыца, літаратуразнаўца.
Нарадзілася 15 лістапада 1970 г. у Мінску, скончыла філалагічны факультэт БДУ і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдатка філалагічных навук (2002). Аўтарка манаграфіі "Essentia Hominis: канцэпцыя чалавека ў беларускай і італьянскай прозе ХХ стагоддзя на тэму Другой сусветнай вайны" (2022).

Аўтарка паэтычных зборнікаў "Абрыс Скарпіёна" (1996), "Il Mezzogiorno. Поўдзень" (2006), "Сон, які немагчыма забараніць" (2011), "Блюмэнштрасэ" (e-book, 2018), кніжкі вершаў для дзяцей "Павуцінка на агрэсце" (2005).

Удзельнічала ў літаратурных фестывалях і семінарах у Беларусі, Літве, Украіне. Вершы перакладзеныя на англійскую, італьянскую, літоўскую, польскую, рускую і ўкраінскую мовы; уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі.

Перакладае з італьянскай мовы.

Прымала ўдзел у стварэнні дакументальнага фільма пра Яўгенію Янішчыц "Небяспечны талент" (2008).

Разам з Віктарам Жыбулем уклала Анталогію беларускай жаночай паэзіі міжваеннага перыяду "Бліскавіцы" (2017).
Лаўрэатка прэміі "Залаты апостраф" часопіса "Дзеяслоў" за найлепшую публікацыю ў намінацыі "Паэзія" (2021).

Публікацыі Аксаны Данільчык у часопісе "TAUBIN":