Анатоль Івашчанка

Нарадзіўся ў 1981 годзе ў Мінску.

Скончыў філфак БДУ (беларускае аддзяленне) і аспірантуру пры Інстытуце літаратуры НАН Беларусі. Кандыдат філалогіі.

Ад 2003 года і да высялення арганізацыі з Дома літаратара працаваў у Саюзе беларускіх пісьменнікаў (кіраўнік спраў).
Выкладаў беларускую мову ў БНТУ (2006–2012). Ад 2004 года — супрацоўнік часопіса "Дзеяслоў".

Аўтар кніг вершаў "Вершnick" і "Хай так", кнігі прозы "Анаталогія", манаграфіі "Паэтыка Алеся Разанава: між медытацыяй і рацыяй".

Фіналіст конкурсу Беларускага ПЭН-цэнтра імя Н. Арсенневай (2003), лаўрэат прэміі "Залатая літара" за радок "Я — слуп, прыбіты да ганебнага чалавека" (2005), пераможца літаратурнага конкурсу імя А. Уласава "Экслібрыс" у галіне нон-фікшн (2014), лаўрэат літаратурнай прэміі "Дэбют" імя М. Багдановіча за лепшую прозу (2015).

Вершы перакладаліся на англійскую, балгарскую, грузінскую, летувіскую, нямецкую, польскую, расійскую, а таксама ўсходне-эльфійскую мовы.

Жыве.




Публікацыі Анатоля Івашчанкі ў часопісе "Taubin":