Лукаш Яраш

Вядомы польскі паэт і музыка. Грае на бубнах, а таксама спявае свае тэксты.

Нарадзіўся ў 1978 годзе ў Олькушы ў Малой Польшчы, ужо шмат гадоў жыве ў вёсцы Журада. Працуе настаўнікам польскай у пачатковай школе №1 імя Мікалая Каперніка ў Олькушы.

Свае тэксты публікаваў у шматлікіх выданнях, сярод якіх "Tygodnik Powszechny", "Gazeta Wyborcza", "Twórczość", "Topos", "Odrа" і іншыя. Аўтар каля пятнаццаці паэтычных кніг, сярод якіх "Soma" (2006), "Biały tydzień" (2007), "Mimikra" (2010), "Wolny ogień" (2011), "Pełną krew" (2012), "Świat fizyczny" (2014), "Kardonia i Faber" (2015). Пераможца шматлікіх конкурсаў, лаўрэат некалькіх прэстыжных літаратурных узнагарод, сярод якіх Прэмія імя Віславы Шымборскай за 2013 год.

Прафэсар Мар’ян Сталя так ахарактарызаваў творчасць Лукаша Яраша: "Гэта паэзія найлепшай, непадробнай пробы. Яе сіла палягае ў здольнасці выхопліваць кавалкі рэчаіснасці (узятыя з таго, што ўбачыў, да чаго дакрануўся, што пачуў і запомніў), а пасля складаць іх у цэлае, якое спачатку здаецца простым, а потым пачынае цямнець, набываць глыбіні, адсылаць да нейкай загадкі".

Публікацыі Лукаша Яраша ў часопісе "Taubin":