Паэт і перакладчык.

Нарадзіўся ў 1988 годзе ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт БДУ (2010).

Аўтар зборнікаў паэзіі: "Паварот на мора" (2011), "Свамова" (2013), "Сівер-гара" (2015), "Валадар загадак" (2017), "Храм ракі" (2019), "Вецер нішто і рэха цьмы" (2021).

Перакладае пераважна з санскрыту і ангельскай. На сёння выйшлі наступныя кнігі: "Рыґведа. Кола 1" (2016), "Калідаса. Воблачны вястун" (2017), "Аповед пра Шакунталу" (2018), "Чытво" Чарлза Букоўскі (2018), "Стараангельская паэзія" (2019), "Бгартрыгары. Выбраныя вершы" (2019), "Магабгарата: выбраныя аповеды" (2022). Пераможца конкурсу імя Карласа Шэрмана за найлепшы паэтычны пераклад ("Стараангельская паэзія") у 2020 г.

Яшчэ не апублікаваны "Валадар пярсцёнкаў" Дж. Р. Р. Толкіна, "Розэнкранц і Гілдэнстэрн памерлі" Тома Стопарда і зборнік выбраных вершаў Роберта Фроста.


Публікацыі Ігара Кулікова ў часопісе "Taubin":
Ігар Кулікоў