Музыка, паэт.

Год нараджэння — 1975-ы. Месца нараджэння — Гомель. Паходжанне – шляхетна-пралетарскае. З дзяцінства любіў космас, музыку, кіно і розныя мовы. Адукацыя — недасканалая, вучыўся на пекара, а стаў рок-музыкам. У 1989 г. разам з
А. Уракавым заснаваў метал-гурт "Gods Tower", з якім, у асноўным, і стаў вядомым.

Тройчы хадзіў у палітыку: у пачатку 90-х быў чальцом БНФ, у другой палове 90-х рабіў спробу заснаваць парадыйную партыю Аранжавых, у 2015-м спрабаваў заснаваць партыю Касмічных піратаў і нават меўся ўдзельнічаць у прэзідэнцкай кампаніі.

Усё жыццё спрабуе сябе ў літаратуры. У 1995 годзе выдаў тыражом 100 экземпляраў кнігу "Это Это Это". Працаваў у гомельскім незалежным выданні "Гутарка" другім рэдактарам (пачатак 2000-х).

Здымае аматарскае кіно, выкладвае на ўласным канале на YouTube.

З 2013 года жыў і працаваў у Мінску, у 2021-м быў вымушаны ўцячы ў Літву з нагоды палітычнага пераследу.


Публікацыі Lesley Knife у часопісе "Taubin":