Сяржук Сыс

Нарадзіўся ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна 26.01.1962 года.
Паэт, праваабаронца і журналіст.

У 1979 годзе паступіў на гісторыка-філалагічны факультэт Гомельскага ўніверсітэта. Вучыўся разам з Алесем Бяляцкім, Эдуардам Акуліным, Анатолем Сысам. Выкладаў беларускую мову і літаратуру. Працаваў журналістам у многіх беларускіх выданнях і ў рэкламных кампаніях.

У цэнтральным друку дэбютаваў у 1986 годзе паэтычнай падборкай у часопісе “Маладосць”. Друкаваўся ў рэспубліканскіх і замежных выданнях; аўтар шматлікіх калектыўных зборнікаў і анталогій, а таксама кніг паэзіі “За трапяткім матыльком кахання” (2000 г.), “Стрэмка” (2011), “Павук” (2014) і “DOM” (2024). Лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” (2008), пераможца Мінскага фестывалю аднаго верша (2009). Творы перакладаліся на дзясяткі еўрапейскіх моў. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Беларускай асацыяцыі журналістаў і Беларускага ПЭНа.

Публікацыі Сяржука Сыса у часопісе "TAUBIN":