Сяргій Жадан

Культавы ўкраінскі паэт, а таксама празаік, эсэіст, музыка, актывіст і валанцёр, адзін з лідараў грамадскай думкі. Нарадзіўся ў 1974 годзе ў Старабельску. Жыве ў Харкаве. Аўтар шматлікіх паэтычных зборнікаў, сярод якіх "Цытатнік" (1995), "Балады пра вайну і адбудову" (2000), "Гісторыя культуры пачатку стагоддзя" (2003), "Марадона" (2007), "Агнястрэльныя й нажавыя" (2012), "Жыццё Марыі" (2015), "Спіс караблёў" (2020) ды інш. Выдаў празаічныя кнігі "Біг Мак" (2003), "Дэпеш Мод" (2004), "Anarchy in the UKR" (2005), "Гімн дэмакратычнай моладзі" (2006), "Варашылаўград" (2010), "Месапатамія" (2014), "Інтэрнат" (2017).

Лаўрэат шматлікіх узнагарод, сярод якіх — Кніга году BBC (тройчы), прэмія імя Джозэфа Конрада, прэмія "Angelus", Прэмія міру нямецкіх кнігавыдаўцоў, прэмія Ханны Арэндт за палітычнае мысленне. У верасні 2022 Польская акадэмія навук вылучыла Сяргія Жадана на Нобелеўскую ўзнагароду.

Перакладаецца на дзясяткі моў. Па-беларуску выйшлі чатыры празаічныя кнігі, а таксама два зборнікі паэзіі.
Публікацыі Сяргія Жадана ў часопісе "Taubin":