TAŬBIN

The Drum of Sorrow

Poems by executed Ukrainian poet Geo Shkurupiy

Geo Shkurupiy

The Ukrainian poet of the “Executed Renaissance”, the author of the term ” panfuturism” and one of the brightest representatives of this trend. He signed his first book, Psychetoses (1922), with the epithet “the king of futurism.” A little later, however, he moved away from shocking aesthetics, gained fame as an author of action-packed prose and a screenwriter, became the editor of the almanac of proletarian creators “Avangard”.

He was arrested in 1934 “for his association with the Organization of Ukrainian Nationalists.” On the basis of a trumped-up charge, he was sentenced to 10 years in a camp in Solovki. In 1937, the case was reviewed. The “Troika” has passed a new sentence: capital punishment.

Семафоры

На ўсю Ўкраіну
чырвоная ружа...
Не ўбачыць нашчадкам красы руін,
А ў лесе банды душаць.

Жалезныя шляхі
сціснулі ўсю зямлю, як спрут.
Усе людзі хварэюць на чорную немач
ды б'юцца галовамі аб каменне
і пытаюць:
- Куды ісці?
А ў спекулянта на спіне пуды мукі.

Ва ўсе канцы гадзюкамі
распаўзліся рэйкі...
стаіць жалезная вуліца:
ні праехаць, ні прайсці!
А вагоны пад адхонамі
коламі
фанатычна моляцца старому богу.
І семафоры рукі працягнулі
да неба
ў адчаі...
Чакаюць гневу і перамог.
Не б'юць барабаны,
не трубяць трубы,
а кроў разлілася рэкамі,
і плёхаецца ў ёй бандыт,
як рыба,
і скрозь агонь, і выбухі, выбухі.

Па свеце шалёна нясецца жах...
І нават недаверкі са страху
на шыі начапілі крыжы.
І толькі мы бадзёрымі ранкамі,
зрываючы мяту і ружу
песняў,
ідзем па жалезных шляхах!
Толькі нам адкрытыя
семафоры ў будучыню!..


Барабан жальбы

Вочы твае пада мною,
грудзі
і цела тваё...
Рукі ў траве раскінутыя,
волкія далоні
ў далонях маіх.

Люстры тваіх вачэй,
і я велічэзны,
утрапёны
пяшчотна ўглядаюся ў іх.

Цені пахучага вечара,
агні недалёкага горада,
чорны, ціхі кажан,
што распускаецца ў змроку.

Ціша.
Задумлівасць.
Пахне зямля,
пахнем мы...

Твар твой так блізка, блізка.
Ты бачыш, як падаюць зоркі,
неба сляпучыя дарункі.
Я пяшчотна кранаюся раны
духмяных і вабных вуснаў.
Пацалунак.

Чуеш?
Б'е барабан.
Нават цяпер,
як блізка...

Калі вочы твае пада мною,
грудзі
і цела тваё...
Б'е барабан жальбы,
маё сэрца свету.

Нават цяпер,
так блізка,
ты не можаш зразумець барабаншчыка,
калі зоркі крэсляць рыску,
знаходзяць у эфіры смерць.

Ён барабаніць пра сусветную жальбк,
пра яснасць тваіх вачэй...
Ты не можаш зразумець барабаншчыка,
ты здзівішся,
калі ён не возьме цябе.

Бі,
бі,
адбівай пахавальныя такты,
барабане жальбы!
Грукай, сэрца,
пра хуткі канец!
Воплескаў не будзе
абсмяянаму барабаншчыку,
гіганцкаму барабану
ўсіх сэрцаў.


Яны

Падслепаватым ліхтаром
пад
вучылася танчыць вальс,
губамі волкімі бушмена
ноч
цалавала знясіленыя пальцы.
Брудны вечар прымаў малітвы
са стомленых вуснаў
пра недасяжныя краіны ў паветры
і пра капялюш замест хусткі.

Падраныя чаравікі маленькай дзяўчынкі
лашчылі ходнікаў цэглу, як
бліскучы шляхетны паркет.
Мроілася чароўная Вікі-Вікі, краіна тратуарных паэтаў.

І было так весела
пасля дзённай працы
разглядаць вуліц мексіку...
Хацелася агнямі
сляпіць федэрацыі
вулічных
фрэсак.

Нахабна вабілі рэстараны
і пужала вулічная пустка.
Жаданнем сэрца раніла
святым езуітам распуста.

І першая звада
ўся была ў прэрыях слёз,
і нават здаваўся маленькім вадаспадам
трагічны свету лёс.

І, як прывід
мінулай цноты,
з'яўляецца штовечар панна ў чорным
пад сляпым ліхтаром...
Зламаныя нявіннасці шківы,
агнём не шугае горн.

Горадзе, стой, спыніся!
Сціхні, анархіі гул!
Давеку здзіўлёная свістам,
стаіць святая на рагу...


Гнеў

на дзікіх мустангах
гневу
несціся па сухадолах зямлі
крывулькамі бліскучых рэк
змываць людское багно
і залатым валаском
першай панны
як бізуном
што з пужальнам
нібы эйфелева вежа
а бразгучы канец
як паласа дыму фабрычнага коміна
так шахнуць па галовах
шавінізму
каб змяніліся абрысы гор
на дзікіх мустангах гневу
несціся па сухадолах зямлі


Радасна

ёй дакранацца да яго
электрычны ток
страшна
абсерватораць вочы
уражанні абліччаў
рукі
манеўруючая армія
шпіён
і калі заўважаць
што кусты абкружылі
навокал густа
заміраючы дакрануцца
куточкамі вуснаў
і радыё радыёсмех
калі завібруюць пацалункі


Цела

мяккая круглявасць жаночых сцёгнаў
гэтыя кавуны манастырскія
о хто раскажа пра цела жанчыны
персаяблыкі якіх яшчэ не еў
ні адзін адам
толькі цмокаў
шырокае поле
раўніна стэп
жывот аксаміт
далей можна згубіцца ў нетрах лясоў
дзе квітнеюць трохкутныя
цудоўныя чорныя ружы
ззяюць блакітныя азёры
цяжэй пракаўтнуць горкую костку сэрца
чым сарваць трохкутную ружу
хто разгадае жанчыну

Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading