The avant-garde years of the 1910s and 1930s of the last century were rich in outstanding personalities, who today would be called “not like everyone else.” Mikhail Semenko was “not like that” — a man of legend, a man of stone, a man who personified Ukrainian futurism. He was able to combine the incongruous: the subtle lyrics of feelings and the energy of destroying the familiar — language, words, meanings. What came out of it was always a challenge, and so it’s not surprising that Semenko loved manifests. In a way, everything he did was a manifest.
Over the 45 years of his life, Mikhail Semenko wrote and published about thirty books, mostly experimental poetry (but there were attempts at drama and autobiographical prose). This is a huge legacy that began to return to its readers only in the late USSR and is not properly read today. But Semenko is important not only for his works. He actually “made” futurism for the Ukrainian cultural field — with manifests, program, conceptuality and followers. With many followers. He was followed by Geo Shkurupiy, Oleksa Vlyzko, Mikola Bazhan and others. First, the “New generation”, and after that, the “Young generation” too, which, however, was not allowed to rise and soar as high.
On April 23, 1937, Mikhail Semenko’s authors evening was held in Kiev, and three days later he was arrested. The writer was charged with active counterrevolutionary activities. On October 23, the poet was sentenced to capital punishment based on confessions of participation in the mythical “Ukrainian fascist organization.” The very next day, on October 24, 1937, the poet was shot in one of the Kiev prisons. It is known that he was ranked 37th on the death list. He probably saw and heard others being shot that night. After the shooting, all the bodies were taken to Bykovnyansky forest, which in the period from 1937 to 1941 was the Ukrainian “Kurapaty” — a place of secret burial of victims of mass political repression.
Today, this area, where the bodies of the victims of that night were hidden, is marked by a memorial plaque dedicated to Mikhail Semenko.
IN
Жанчына якая аддаецца нячаста
і таіць у сабе стрыманасці красу —
нібы табе самому — кажа — што сваё каханне
я табе — я табе нясу
і чаму толькі мне — не знаю я —
здзіўляюся — не разумею — не веру ёй —
і яе жыццё — і сваё з плямамі —
сумна і моўчкі змераю —
і навошта мне — яшчэ адна
і навошта — балючая — мне — рана
і хочацца каб то была апошняя
і хочацца каб яна была апошняя...
Сёння
Я сёння палю і палю папяросы
Я сёння маркотны
Я сёння маркотны я сёння
смяротна маркотны
Бо люблю яе косы
Зачарованы сонным месяцам вечар заціх
Дзе самоціць наш парк
Я сёння не там ах я хачу ў парк
Хачу быць гаваркім
Але буду маўчаць пакуль прыйдзе чацвер
Колькі знуджаных дзён
Не магу жа я першы — які цяпер дзень
Месяц вечар знямеў
За адною — адна — я палю папяросы
Я сёння маркотны
Я сёння смяротна смяротна маркотны
Я люблю яе косы
***
Находзіць сум і сэрца б'ецца,
Гады старыя як успомню.
Пусці — адразу панясецца,
Куды — не ведаю, на злом
Глыбока ў неба серца рвецца,
У шырокі моліцца разлог.
Сонцакроў
Без сонца жыць я не хачу
Стрываць не можна мне халодных ліхтароў
Я сонцакроў люблю і кровасонца
І зноўку сонца ў кровафарбах маляроў
А як затуліць хмара маё сонца
Дык не застыне мая кроў тады
Яна гарыць, палае й рве ахвоча
Каб вольнай быць ад полымя і ад вады
Яна бярэ мяне і мы імчым угору
І сонца сустракаем зноў
Крычым:
Сонца
Здароў —
Шле табе прывітанні бунтарны Сэмэнко!
П'еро кахае
Я маўчу
Да ціхіх затокаў сваёй душы прыслухоўваюся
Пра што маўчу не прызнаюся не прызнаюся
Я сумны
Я сумны
Я сумны
Бо нешта сціскае душу як кашмар знявідны
Я вясёлы
Бо ў смутку ёсць бяссмертнае пялёсце
Я не хачу быць лістом асенне-сатлелым
Не хачу пра зіму ўздыхаць увосень
Хачу быць смелым
І чакаю вясны
Хачу быць у парку і любай чытаць Верлена
Хачу кружыцца я з ёю ў пары ў гурме
Багні́на накцюрнаў Шапэна
Душу яе зразумець
Хачу заплюшчыць вочы мацней мацней
Душу сваю адчуваць струнчэй струнчэй
Я люблю
Я люблю
Я люблю
Я маўчу
І да ціхіх затокаў сваёй душы прыслухоўваюся
Што чую — я ў душу табе ўвалью
Я прызнаюся.
Покліч вякоў
Кліча мяне да стальных абрысаў
і мастоў бетонных,
Да ланцуговых парэнчаў і каменных барыкад,
Прыме мяне ў сваю пашчу гнеў
абыякавы і незлапомны,
І стане доля бяссільна кола — спаянае —
размыкаць.
І чорныя коміны размалявалі неба
пякельным зместам,
Прынадным лесам падкрэсліваюць краявід.
Рытмічныя птушкі,
рассыпаючы сляпучую сталь над местам,
Прагнуць эфір, пазбаўлены метафізікі,
разбурыць.
Клічуць мяне жалезныя гамэрні і безупынная гаманіна
Вялікіх натоўпаў,
што рухаюцца пад бетонным узвышшам.
Клічуць мяне паэмы, дзе не хвалююць душу
успаміны,
Дзе ўсе інтарэсы й намеры перасякліся накрыж.