TAŬBIN

Bridges between lines

Пераклады вершаў скандынаўскіх паэтак

У снежні 2021 года дзякуючы супрацоўніцтву Беларускага ПЭН-цэнтра, Шведскага ПЭН-клуба і часопіса “Kritiker” прайшоў унікальны трохдзённы перакладчыцкі воркшоп, у межах якога беларускія і скандынаўскія аўтаркі і аўтары мелі магчымасць перакладаць адно аднаго — прычым не толькі працаваць з тэкстамі, але і гаварыць наўпрост з тымі, хто іх стваралі, задаваць пытанні, абменьвацца досведам і ўстанаўліваць сваю, нікому іншаму не дасяжную сувязь.

6 удзельнікаў і ўдзельніц ад Беларусі (Данііл Арыянаў, Крысціна Бандурына, Артур Камароўскі, Павел Капанскі, Дар’я Смірнова, Ганна Шакель) і 6 — ад Швецыі, Нарвегіі, Даніі (Прыя Бэйнс, Сага Валандэр, Айна Вілангер, Джулі Гуфлер, Мерыма Дзіздарэвіч, Элен Нордмарк) у парах перастваралі свае тэксты на іншых мовах, выкарыстоўваючы для перакладу розныя тэхнікі і інструменты. А для таго, каб паразуменне дакладна стала магчымым, у якасці ментараў былі запрошаныя беларуска-шведскі паэт, перакладчык, рэжысёр і драматург Дзмітрый Плакс і беларуская паэтка і перакладчыца Ганна Комар.

Вынікі праекта былі апублікаваныя ў 63-м нумары часопіса “Kritiker”, які быў цалкам прысвечаны Беларусі і меў назву “Я выходжу”. У красавіку і траўні 2022 года ў Швецыі прайшлі прэзентацыі гэтага нумара, над якім працавалі рэдактаркі Сага Валандэр і Элен Нордмарк.

Мы публікуем на “Таўбіне” беларускамоўную частку праекта і спадзяёмся, што гэта стане пачаткам (і працягам) чагосьці важнага — таго, што яднае людзей і культуры, што закладваецца маленькімі крокамі і робіцца вялікай дарогай.

Паміж скандынаўскімі краінамі і Беларуссю існуе даўняя сувязь, шмат гадоў пісьменнікі, паэты, музыкі, мастакі будуюць масты паміж нашымі культурамі, і мы рады стаць часткай гэтага нялёгкага, але цікавага працэсу.

Фота вокладак: Крысціна Бандурына

Юльва Грыпфельт

Ты плачаш

Вершы шведскай паэткі Юльвы Грыпфельт у перакладах Юлі Цімафеевай
Крысціна Кэрульв. Вакно - як адркыты рот

Акно — як адкрыты рот

Вершы дацкай паэткі Крысціны Кэрульв у перакладах Сяргея Календы і Вікці Удовінай
Пачатак хутка Айна Вілангер

Пачатак хутка

Вершы нарвежскай паэткі Айны Вілангер у перакладах Юлі Цімафеевай
Інгрыд Стэнлунд. Ягня

Інгрыд Стэнлунд. Ягня

Вершы Інгрыд Стэнлунд у перакладзе Артура Камароўскага
Элен Нурдмарк. У чаканні падзення паветранай сцяны

Элен Нурдмарк. У чаканні падзення паветранай сцяны

Вершы Элен Нурдмарк у перакладзе Артура Камароўскага
Элен Нурдмарк. Блакітная кропка

Элен Нурдмарк. Блакітная кропка

Вершы Элен Нурдмарк у перакладзе Артура Камароўскага
Ганна Комар. Паэтычны пераклад і трохкутнік Пэнроўза

Ганна Комар. Паэтычны пераклад і трохкутнік Пэнроўза

Эсэ пра беларуска-скандынаўскія адносіны і паэзію
Прыя Бэйнс. Імя ракі ў крыві

Прыя Бэйнс. Імя ракі ў крыві

Вершы нарвежскай паэткі ў перакладзе Ганны Шакель
Элен Нурдмарк. Hero

Элен Нурдмарк. Hero

Пераклады сучаснай шведскай паэзіі
Песні для лялек

Песні для лялек

Верш Айны Вілангер у перакладзе Паўла Капанскага
Джули Гуфлер. Между двумя телами

Джули Гуфлер. Между двумя телами

Переводы современной датской поэзии
Мерыма Дзіздарэвіч. Наша спадчына

Мерыма Дзіздарэвіч. Наша спадчына

Пераклады сучаснай шведскай паэзіі
Паказаць больш
Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading