TAŬBIN

Make poetry, not war

Для Украіны і пра Украіну з любоўю

Як і 47 гадоў таму, і 87, і 112, як безліч разоў у мінулым, сёння свет прачнуўся ў трывожным прадчуванні таго, што вайна прыйшла на парог яго дома. Свет прачнуўся — і заплакаў.

Змяняюцца часы, будуюцца масты, дарогі, падземныя каналы, людзі пракладваюць сабе шлях пад ваду, пад зямлю і ў паветра, але па-ранейшаму гатовыя забіваць адно аднаго па чыімсьці загадзе.

Мы, паэты, ведаем, што галоўная зброя — гэта слова. Яно забівае не горш за кулі, але яно ж і вяртае да жыцця. Слова — наймацнейшы лек, і мы сёння, параненыя проста ў сэрца аб’яўленай вайною, прыкладаем яго да самых балючых кропак у спадзеве, што не парвуцца сувязі паміж даўнімі сябрамі і блізкімі, што раны, якія ўжо нанесеныя, і раны будучыя не загнаяцца і зажывуць.

Бываюць моманты, калі не хапае слоў — сказаць нават самае простае, але такое важнае. Беларусам і беларускам знаёмы гэты стан. І калі мы не маглі гаварыць, за нас, пра нас і нашымі словамі прамаўлялі нашы ўкраінскія сябры і сяброўкі. Цяпер наш час гаварыць. Час салідарнасці і яднання.

Наша салідарнасць і падтрымка — вольналюбіваму ўкраінскаму народу. Аднойчы цемра над вашым — і нашым — домам развеецца. Аднойчы мы прачнёмся і ўздыхнём свабодна. Аднойчы больш не спатрэбіцца слова “зброя”. Аднойчы ўсе іншыя словы будуць вучыць нас любіць.

Слава Украіне!

Чорнае мора сланечнікаў

Чорнае мора сланечнікаў

Вершы ўкраінскага паэта Максыма Крыўцова ў перакладзе Волі Ермалаевай Франко
Як цяпер пра ўсё гэта гаварыць

Як пра ўсё гэта цяпер гаварыць?

Вершы ўкраінскага паэта Данііла Задарожнага
Сяргей Прылуцкі_Пазыўны "Адысея"

Пазыўны “Адысея”

Верш беларускага паэта Сяргея Прылуцкага
Між любоўю і нянавісьцю ходзім напрасткі…

Між любоўю і нянавісьцю ходзім напрасткі…

Вершы ўкраінскага паэта Астапа Слывінскага ў перакладзе Андрэя Хадановіча
…Паэзія проста цячэ долу

…Паэзія проста цячэ долу

Вершы сучаснай украінскай паэткі Алесі Мамчыч
Бог ахоўвае нас

Бог ахоўвае нас

Пераклады вершаў украінскага паэта Артура Дроня
Прамаўляць ад імя тых, хто застаўся жыць

Прамаўляць ад імя тых, хто застаўся жыць

Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладзе Андрэя Хадановіча
Мой дом нарадзіўся з майго сэрца

Мой дом нарадзіўся з майго сэрца

Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладах Артура Камароўскага і Дар’і Бялькевіч
Нараджайся, Божа, нараджайся

Нараджайся, Божа, нараджайся

Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладзе Андрэя Хадановіча
Пакуль яны ваююць

Пакуль яны ваююць

Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладзе Андрэя Хадановіча
Назваць кожнага па імені

Назваць кожнага па імені

Пераклады вершаў украінскіх паэтаў Дарыны Гладун і Лэсіка Панасюка
Малітва любові і нянавісці

Малітва любові і нянавісці

Актуальная ўкраінская паэзія ў перакладзе Артура Камароўскага
Паказаць больш
Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading