Паэт, драматург, празаік.
Нарадзіўся ў 1966 годзе ў Мар’ямпалі. Вучыўся на Клайпедскім факультэце Дзяржаўнай кансерваторыі Літвы (кафедра джазу).
Піша вершы, эсэ, п’есы і раманы.
Лаўрэат шматлікіх літаратурных прэмій, сярод якіх — прэмія Міністэрства культуры Літвы (2003) і Залаты Сцэнічны Крыж (2007) за п’есу “Дзяўчынка, якой баяўся Бог”.
Вершы перакладзеныя на шматлікія мовы. Беларускія пераклады друкаваліся ў часопісе “Дзеяслоў” (№68).
Жыве ў Клайпедзе.
Публікацыі Гінтараса Граяўскаса ў часопісе “TAŬBIN”:
“…вы цудоўна ўдавалі шчасьлівых”
Вершы літоўскага паэта Гінтараса Граяўскаса ў перакладах Андрэя Хадановіча