TAŬBIN

Віктар Жыбуль

Паэт, літаратуразнаўца

Паэт, перформер, літаратуразнаўца.

Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук.

Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі “Калі ў хаце дыверсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003), “Стапеліі” (2012), “Дзяцел і дупло” (2016), “Аранжавы” (2024), а таксама больш за 200 літаратуразнаўчых артыкулаў. Удзельнік руху “Бум-Бам-Літ”.

Яго творы друкаваліся ў калектыўным зборнікк “Тазік беларускі” (1998) і (2005). У 2006 годзе Віктар сабраў і выдаў літаратурную спадчыну заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага “Лугназад”, да якога напісаў прадмову “Ён зваў сябе шатляндцам…”. Акрамя гэтага, Жыбуль працаваў над выданнем такіх аўтараў і аўтарак, як Адам Бабарэка, Алесь Наўроцкі, Ярыла Пшанічны, Юрка Лявонны, Наталля Вішнеўская.

Быў удзельнікам музычнага гурта “Засралі казарму”, шэрагу перформер-груп і тэатральных праектаў, супрацоўнічаў з гуртамі “Рацыянальная дыета” і “Князь Мышкін”.

У 2008 годзе пабачыў свет зборнік вершаў “Забі ў сабе Сакрата!”, які паэт напісаў разам з жонкай Верай Бурлак.

Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на англійскую, балгарскую, латышскую, нямецкую, польскую, рускую, украінскую, чэшскую і іншыя мовы.

Публікацыі Віктара Жыбуля ў часопісе “TAŬBIN”:

Завала часу

Пераклады ўкраінскага “расстралянага адраджэння”
Scroll to Top

Discover more from TAŬBIN

Subscribe now to keep reading and get access to the full archive.

Continue reading