Публікацыі Юлі Цімафеевай у часопісе "Taubin":
Юля Цімафеева

Нарадзілася ў 1982.

Паэтка і перакладчыца. Аўтарка трох зборнікаў паэзіі. Яе творы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў паэтычных анталогіях, выходзілі асобнымі зборнікамі ў Польшчы і Германіі. У перакладзе з англійскай мовы выйшаў яе дзённік паўсядзённага жыцця ў пратэсным Мінску. У Швецыі ён апублікаваны пад назвай "Дні ў Беларусі" ("Dagar i Belarus"), а ў Германіі — "Мінск. Дзённік” (“Minsk. Tagebuch”).

Перакладае паэзію з англійскай і іншых моў, а таксама дзіцячую літаратуру з нарвежскай.

Уладальніца прэміі Карласа Шэрмана за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна. З лістапада 2020 года разам з мужам, пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам, жыве ў Грацы (Аўстрыя).